Падчас канферэнцыі, прысвечанай транспартнай інфраструктуры Украіны, Польшчы і Еўразвязу, Павел Латушка заклікаў Сенат Польшчы далучыць беларускіх прадпрымальнікаў да польска-ўкраінскі’ эканамічных праектаў.
Віцэ-маршалак Сенату Польшчы Міхал Каміньскі запрасіў намесніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету Паўла Латушку на канферэнцыю, прысвечаную транспартнай інфраструктуры Украіны, Польшчы і ЕЗ. Павел Латушка падчас сустрэчы звярнуў увагу і на тое, што ў супольных гандлёва-эканамічных праектах ЕЗ, Польшчы і Украіны жадае прыняць удзел і беларускі бізнес, які рэлакаваўся ў краіны Еўразвязу. Паводле беларускага палітыка, рэлакаваныя фірмы маюць неабходныя досвед і рэсурсы.
Павел Латушка прапанаваў перагледзець канцэпцыю альянсу Польшчы, Украіны і Літвы – так званага Люблінскага трохкутніка – і распачаць уключэнне ў яго дэмакратычнай Беларусі, ствараць Люблінскую чацвёрку.
Алена Аляксандрава belsat.eu
The post Латушка заклікаў польскі Сенат уключыць беларускі бізнес у польска-ўкраінскія эканамічныя праекты appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!