Кіраўнік МАГАТЭ: Вывад узбраенняў з Запарожскай АЭС будзе часткай пагаднення Украіны і Расеі з агенцтвам

Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў, што да канца года агенцтва спадзяецца дасягнуць дамоўленасці з Расеяй і Украінай аб абароне Запарожскай АЭС. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю выданню «La Repubblica».

Расейская ваенная тэхніка на тэрыторыі Запарожскай АЭС. Фота: theins.ru

Па словах Рафаэля Гросі, МАГАТЭ хоча стварыць вакол Запарожскай АЭС дэмілітарызаваную зону. Абодва бакі прынцыпова ўжо дамовіліся не абстрэльваць станцыю і не весці абстрэлы з яе тэрыторыі. «Расея не супраць пагаднення і прынцыпу абароны заводу», – сказаў Гросі.

Таксама кіраўнік МАГАТЭ заявіў, што расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін сочыць за працэсам, і ён не выключае яшчэ адной сустрэчы з ім бліжэйшым часам, а таксама з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

У сваю чаргу Украіна патрабуе вываду ўзбраенняў з тэрыторыі ЗАЭС, што таксама будзе часткай агульнага пагаднення, дадаў Гросі.

«Вывад узбраенняў з АЭС – гэта тое, аб чым просяць украінцы. І гэта ў любым выпадку было б часткай агульнага пагаднення. Расея не супраць пагаднення і прынцыпу абароны станцыі», – сказаў Гросі.

Паводле яго слоў, абодва бакі прынцыпова ўжо дамовіліся не абстрэльваць станцыю і не весці абстрэлы з яе тэрыторыі. Раней Гросі заявіў, што спадзяецца да канца года дасягнуць дамоўленасці з Расеяй і Украінай аб абароне Запарожскай АЭС.

Таксама расейскага выдання «Медуза» паведамляла, што расейскія войскі могуць пакінуць Запарожскую АЭС у абмен на гарантыі бесперабойнага транзіту нафты і газу па Украіне. Расейскія ўлады гэтую інфармацыю абвяргаюць. Да таго ж раней, 5 кастрычніка, Пуцін падпісаў указ аб пераходзе станцыі ва ўласнасць РФ.

Hавiны

Ва Украіне ўбачылі прыкметы таго, што расейцы рыхтуюцца пакінуць Запарожскую АЭС

2022.11.27 20:50

Алена Рувіна belsat.eu

The post Кіраўнік МАГАТЭ: Вывад узбраенняў з Запарожскай АЭС будзе часткай пагаднення Украіны і Расеі з агенцтвам appeared first on belsat.eu.


#Беларусь