Краіны ЕЗ дамовіліся абмяжоўваць кошты на расейскую нафту

Еўразвяз дамовіўся з прапановай абмежаваць кошт на расейскую нафту ў межах 60 долараў ЗША за барэль. Гэты механізм дапаможа стрымліваць кошт на сыравіну з РФ на 5 % ніжэй за рынкавы. Такім чынам краіны ЕЗ спадзяюцца скараціць прыбыткі Масквы, каб абмежаваць яе здольнасці фінансаваць сваю вайну ва Украіне, піша Reuters.

Нафтавы танкер прыбывае ў порт Нью-Ёрку, ЗША. 10 сакавіка 2022 года. Фота: Mike Segar / Reuters / Forum

Краіны ЕЗ дасягнулі дамоўленасці ў справе ўсталявання верхняй мяжы коштаў на расейскую нафту. Апошняй да пагаднення далучылася Польшча. Раней Варшава патрабавала, каб ліміт коштаў быў мінімальным. Такім чынам краіны Захаду імкнуцца знізіць прыбыткі Расеі і абмежаваць яе магчымасці весці вайну супраць Украіны.

З 5 снежня ўступае ў сілу таксама эмбарга ЕЗ на расейскую нафту. Таму з мэтай недапушчэння росту коштаў на энерганосьбіты, краіны Захаду імкнуцца абмежаваць сусветныя кошты на сыравіну.

Пагадненне аб абмежаванні коштаў на расейскую нафту прадугледжвае 45-дзённы пераходны перыяд. На працягу гэтага часу дазваляецца аплочваць па рынкавых коштах сыравіну, якую адгрузілі да 5 снежня. Таксама дасягнутая дамоўленасць перагляду мяжы коштаў у сярэдзіне студзеня і наступныя кожныя два месяцы пасля гэтага.

Hавiны

Медыі: Расейскія войскі могуць сысці з Запарожскай АЭС

2022.12.02 16:38

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Краіны ЕЗ дамовіліся абмяжоўваць кошты на расейскую нафту appeared first on belsat.eu.


#Беларусь