Карцар для палітзняволенай і новыя экстрэмісцкія матэрыялы. Рэпрэсіі за 3 снежня

Палітзняволеную Алену Лазарчык кінулі ў карцар, актывісту Іллі Міронаву збіраюцца перагледзець вырак, а Мінінфарм абнавіў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». «Белсат» сабраў хроніку рэпрэсіяў за 3 снежня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: acca.media

Палітзняволеную Алену Лазарчык трымаюць у карцары магілёўскай турмы №4. Праваабаронцам стала вядома, што яна будзе знаходзіцца там да 4 снежня. Але калі яе кінулі ў карцар, невядома. 2 снежня Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Лазарчык – скаргу падаваў пракурор, была верагоднасць, што вырак могуць узмацніць. Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» адбывае 8-гадовы тэрмін.

Пракурорка Ірына Курбацкая вырашыла абскардзіць прысуд актывісту Іллі Міронаву. Адпаведны ліст ён атрымаў па пошце. Гледзячы па ўсім, пракурорка палічыла прысуд мяккім і патрабуе перагляду справы. Міронава затрымалі ў верасні летась паводле «справы Зельцара». Сёлета 24 кастрычніка суд прызначыў яму паўтара гады зняволення і 200 базавых велічыняў штрафу. Праз тое, што Ілля больш за год быў у СІЗА, яго вызвалілі ў зале суда.

Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна этапавалі ў гарадзенскую турму №1 і перавялі на строгі рэжым на паўтара гады. Раней так пастанавіў суддзя Івацэвіцкага раёну Аляксандр Кірыловіч. У сакавіку сёлета Пушкіна прыгаварылі да 5 гадоў зняволення за «здзек з дзяржаўных сімвалаў» і «распальванне варажнечы».

Міністэрства інфармацыі дапоўніла «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», апублікаваны на сайце ведамства. У пералік трапілі Telegram-каналы «Девятовка», «Чёрная книга Койданова – чат», «Орша для жизни»; акаўнт у Instagram «bela.rus.2020»; Telegram-чаты «Гродно Ольшанка», «Гродно Девятовка», «Соседи Колбасино».

Агляд

7 гадоў зняволення былому следчаму, катаванні палітвязняў. Хроніка пераследу 2 снежня

2022.12.02 22:28

Сяргей Крот belsat.eu

The post Карцар для палітзняволенай і новыя экстрэмісцкія матэрыялы. Рэпрэсіі за 3 снежня appeared first on belsat.eu.


#Беларусь