Праўладныя Telegram-каналы апублікавалі фота з сустрэчы Аляксандра Калеснікава з дачкою.
Першапачаткова Telegram-каналы звязаныя з сілавікамі апублікавалі фота Марыі Калеснікавай падчас сустрэчы з бацькам з размытым тварам. Але пазней абнавілі фотаздымак. Бачна, што Марыя Калеснікава ўсміхаецца.
Марыю Калеснікаву шпіталізавалі 28 лістапада з дыягназам прабадная язва. Вядома, што ёй зрабілі аперацыю.
Калеснікава адбывае 11-гадовы тэрмін паводле абвінавачання ў «змове з мэтаю захапіць уладу», «закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». Вырак вынес суддзя Менскага абласнога суда Сяргей Епіхаў.
Алена Аляксандрава belsat.eu
The post З’явілася фота Марыі Калеснікавай пасля аперацыі appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!