На мінулым тыдні здзейсніў суіцыд Юрый Вараб’ёў – былы камандзір 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы, якая дыслакуецца на аэрадроме ў Баранавічах. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».
Палкоўнік Юрый Вараб’ёў нарадзіўся ў Расеі, авіябазай у Баранавічах кіраваў з 2007 да 2011 года. Апошнія гады ён працаваў на 558-м авіярамонтным заводзе і быў старшынём Савету ветэранаў 61-й авіябазы.
Магчымай прычынаю самагубства крыніцы называюць тое, што яму не падоўжылі кантракт, аднак гэта не галоўная версія.
«Застрэліўся былы камандзір 61-й базы, сёння хавалі, прозвішча Варабʼёў. Ён на авіязаводзе працаваў. Кажуць, праз тое, што кантракт не працягнулі, пенсіянер ужо быў», – піша тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».
Пра верагоднае самагубства былога камандзіра раней паведамляў канал «Посмотри,брехня?».
Алена Рувіна belsat.eu
The post Застрэліўся былы камандзір 61-й авіябазы ў Баранавічах appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!