ДПК: Грамадзянін Нямеччыны папрасіў статус бежанца ў Беларусі

Беларускія памежнікі паведамляюць, што грамадзянін Нямеччыны папрасіў статус уцекача ў Беларусі. Пра гэта піша Дзяржаўны памежны камітэт.

Польска-беларуская мяжа. Фота: Straz_Graniczna/Twitter

Паводле беларускіх памежнікаў, 4 снежня каля мяжы з Польшчаю затрымалі мужчыну, які папрасіў атрымання статуса ўцекача ў Беларусі. Абставіны затрымання і якім чынам мужчына мінаў мяжу, не паведамляюцца.

Замежнікам аказаўся грамадзянін Нямеччыны. Прычынаю сваёй пастановы змяніць месца жыхарства ён назваў тое, што нібыта ў яго на радзіме пагаршаюцца ўмовы жыцця.

Hавiны

«Перапраўляюцца праз Нёман у гідракасцюмах». Літоўскія памежнікі распавялі пра беларусаў-уцекачоў

2022.12.05 14:24

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post ДПК: Грамадзянін Нямеччыны папрасіў статус бежанца ў Беларусі appeared first on belsat.eu.


#Беларусь