Вярхоўны суд не задаволіў касацыйную скаргу Ірыны Слаўнікавай

У Вярхоўным судзе ў Менску разгледзелі апеляцыю журналісткі TVP Ірыны Слаўнікавай. Суддзя пакінуў ранейшы прысуд у сіле.

Ірына Слаўнікава. Фота: асабісты архіў

Вярхоўны суд РБ не задаволіў апеляцыю на вырак журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай. Ранейшы прысуд застаўся ў сіле – 5 гадоў пазбаўлення волі.

Прысуд журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай агучыў 3 жніўня ў Гомельскім абласным судзе суддзя Мікалай Доля.

Журналістку прызналі вінаватай паводле арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і арт. 361.1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, або ўдзел у ім»).

Суд над Ірынай Слаўнікавай адбываўся ў закрытым рэжыме.

Аб’ектыў

Вынеслі вырак журналістцы польскага каналу TVP Ірыне Слаўнікавай

2022.08.03 22:55

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post Вярхоўны суд не задаволіў касацыйную скаргу Ірыны Слаўнікавай appeared first on belsat.eu.


#Беларусь