У Вярхоўным Судзе ў Менску разгледзелі апеляцыю журналісткі TVP Ірыны Слаўнікавай. Суддзя пакінуў вырак без зменаў.
Вярхоўны Суд РБ не задаволіў апеляцыі на вырак журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай. Ранейшы прысуд застаўся правамоцны – 5 гадоў пазбаўлення волі.
Вырак журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай агучыў 3 жніўня ў Гомельскім абласным судзе Мікалай Доля.
Журналістку прызналі вінаватай паводле арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і арт. 361.1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, або ўдзел у ім»).
Суд над Ірынаю Слаўнікавай адбываўся ў закрытым рэжыме.
Алена Аляксандрава belsat.eu
The post Вярхоўны Суд не задаволіў касацыйнай скаргі Ірыны Слаўнікавай appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!