Вынеслі прысуд былому журналісту БТ і ягонай жонцы за «дыскрэдытацыю Беларусі»

У Менскім гарадскім судзе 2 снежня абвясцілі прысуды былому журналісту Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатнаму карэспандэнту казахстанскага тэлеканала «Хабар 24» Дзмітрыю Лукшы, яго жонцы Паліне Палавінке, Дзянісу Яроўскаму, а таксама Канстанціну Ніканораву. 

Дзмітрый Лукша, Паліна Палавінка і Дзяніс Яроўскі на судзе 18 лістапада. Фота: sb.by

Чацвёрых падсудных абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК), а таксама «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК). У выніку суддзя Наталля Бугук прызначыла:

  • Дзмітрыю Лукшы – 4 гады калоні ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых (16 000 рублёў);
  • Паліне Палавінке – 2,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў);
  • Дзянісу Яроўскаму – 1,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў);
  • Канстанціну Ніканораву – 3 гады «хатняй хіміі» і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў).

Дзмітрый Лукша шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядоўцам праграмы «Зона X». Таксама працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканалу «Хабар 24», і падставай для затрымання стаў яго апошні сюжэт на канале. Дзмітрыя затрымалі 11 сакавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры ў Менску. Ягоная жонка Паліна Палавінка таксама была затрыманая, але 2 чэрвеня 2022 года, і праходзіць па той жа крымінальнай справе. Паводле версіі абвінавачвання, Лукша з мэтай дыскрэдытацыі краіны з дапамогай аператара вырабіў шэраг відэасюжэтаў, якія змяшчалі загадзя ілжывую інфармацыю.

Акрамя таго, паводле версіі абвінавачвання, у 2020 годзе Лукша, яго жонка, двое іншых абвінавачаных таксама прымалі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак у сталіцы.

Hавiны

Справу TUT.BY перадалі ў суд, калі разгледзяць – невядома

2022.12.01 21:53

Алена Рувіна belsat.eu

The post Вынеслі прысуд былому журналісту БТ і ягонай жонцы за «дыскрэдытацыю Беларусі» appeared first on belsat.eu.


#Беларусь