Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб выкананні рашэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА) аб забароне дзейнасці ва Украіне рэлігійных арганізацыяў, звязаных з цэнтрамі ўплыву ў Расеі.
Раней РНБА даручыла, каб урад падаў законапраект «аб немагчымасці дзейнасці ва Украіне рэлігійных арганізацыяў, афіляваных з цэнтрамі ўплыву ў РФ» на разгляд Вярхоўнай Рады, паведамляў у відэазвароце 1 снежня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго, РНБА даручыла дзяржаўнай службе ў сферы этнапалітыкі і свабоды сумлення правесці рэлігіязнаўчую экспертызу статуту аб кіраванні Украінскай праваслаўнай царквой (УПЦ) «на наяўнасць царкоўна-кананічнай сувязі з Маскоўскім патрыярхатам».
Указ, у прыватнасці, прадугледжвае двухмесячны тэрмін праверкі законных падставаў і выканання рэлігійнымі арганізацыямі ўмоваў выкарыстання маёмасці, размешчанай на тэрыторыі Нацыянальнага Кіева-Пячэрскага гістарычна-культурнага запаведніка.
Апошнія некалькі дзён Служба бяспекі Украіны праводзіць ператрусы ў манастырах УПЦ МП па ўсёй Украіне.
Алена Рувіна belsat.eu
The post Ва Украіне забаранілі дзейнасць рэлігійных арганізацыяў, звязаных з Расеяй appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!