Брытанская выведка: Расейцы рыюць абарончыя траншэі ў Белгарадзе, каб «распаліць патрыятыз…

Выведка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі паведамляе ў сваёй справаздачы аб тым, што Расея пачала рабіць абарончыя збудаванні на сваёй тэрыторыі. У Белгарадзе ствараюць «атрады самаабароны» і капаюць абарончыя траншэі.

«Расея пачала пашыраць абарончыя пазіцыі ўздоўж мяжы з Украінай і ў глыбіні Белгародскай вобласці», – зазначае ў штодзённым дакладзе брытанская выведка. У ведамстве нагадваюць, што 6 снежня белгародскі губернатар паведаміў аб стварэнні ў рэгіёне «атрадаў самаабароны».

«Імаверна, расейскія ўлады гэтым будаўніцтвам абарончых збудаванняў на сваёй тэрыторыі спрабуюць распальваць патрыятычныя пачуцці. Гэта, напэўна, паказнік шчырай (але хлуслівай) перакананасці некаторых кіраўнікоў у тым, што існуе рэальная пагроза ўварвання ўкраінскіх сілаў на тэрыторыю Расеі», – гаворыцца ў справаздачы брытанскіх выведнікаў.

Latest Defence Intelligence update on the situation in Ukraine – 07 December 2022

Find out more about the UK government’s response: https://t.co/9mTBxnDJgn

🇺🇦 #StandWithUkraine 🇺🇦 pic.twitter.com/yZiVwexzFV

— Ministry of Defence 🇬🇧 (@DefenceHQ) December 7, 2022

Паведамленні пра тое, што ў Белгарадзе рыюць абарончыя траншэі, сталі з’яўляцца яшчэ ў красавіку 2022 года. Але, як мяркуюць у Мінабароне Вялікай Брытаніі, збудаванні, якія ўсталёўваюцца на мяжы з Украінай у снежні, «уяўляюць з сябе больш складаныя сістэмы, прызначаныя для адбіцця механізаванага нападу».

Hавiны

Расея зноў атакавала Украіну іранскімі «шагэдамі». Збітыя 14 дронаў

2022.12.07 10:56

Зміцер Міраш belsat.eu

The post Брытанская выведка: Расейцы рыюць абарончыя траншэі ў Белгарадзе, каб «распаліць патрыятызм» appeared first on belsat.eu.

#Беларусь