На аэрадроме Энгельс ля Саратава адбыўся выбух. Пацярпелі дзве асобы, два ваенных самалёта атрымалі пашкоджанні. Выданне «Baza» піша, што гэта была атака невядомага беспілотніка.
Раніцай 5 снежня невядомы дрон упаў на тэрыторыі аэрадрому Энгельс у Саратаўскай вобласці Расеі. У выніку выбуху дзве асобы пацярпелі і былі шпіталізаваныя. Два ваенных самалёта атрымалі пашкоджанні, паведамляе выданне «Baza».
Выданне «Astra» удакладняе, што параненыя – вайскоўцы.
У мясцовых пабліках ужо абвінавацілі ў здарэнні Украіну. Між тым гэты аэрадром знаходзіцца ў 500 кіламетрах ад бліжэйшай кропкі на ўкраінска-расейскай мяжы.
Тым часам у Разанскай вобласці таксама на аэрадроме выбухнуў бензавоз. У выніку – трое загінулых і шасцёра пацярпелых, адзін самалёт пашкоджаны. Прычына здарэння пакуль не вядомая, паведамляе агенцтва «РИА Новости».
Сяргей Крот belsat.eu
The post Беспілотнік атакаваў аэрадром у Саратаўскай вобласці Расеі. Пацярпелі двое вайскоўцаў appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!