Адвакаты Калеснікавай, Ціханоўскага і Бабарыкі не прайшлі атэстацыю і могуць пазбавіцца ліцэнзіяў

Абаронцы інтарэсаў вядомых палітвязняў, адвакаты Уладзімір Пыльчанка і Віктар Мацкевіч не атэставаныя, іх могуць пазбавіць ліцэнзіі на прафесійную дзейнасць. Аб гэтым паведамляе праект «Право на защиту».

Адвакаты Уладзімір Пыльчанка і Віктар Мацкевіч. Фота: «Право на защиту» / defenders.by

1 снежня адвакаты Уладзімір Пыльчанка і Віктар Мацкевіч былі выкліканы на пазачарговую атэстацыю і кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі іх не атэставала.

Уладзімір Пыльчанка зʼяўляецца адвакатам Марыі Калеснікавай, Эдуарда Бабарыкі, Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Бахвалавай, Левона Халатрана і іншых. У сваю чаргу, Віктар Мацкевіч зʼяўляецца адвакатам Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Акіхіра Гаеўскага-Ханады, Яўгена Юшкевіча, Віктара Бабарыкі, Алеся Бяляцкага.

У Беларусі распасюдзілася практыка, калі звязаныя з палітычнымі справамі адвакаты не праходзяць атэстацыю. Некаторых з іх пасля пазбаўляюць ліцэнзіі.

Hавiны

Пазбаўляюць ліцэнзіі адваката палітзняволенай Сафіі Сапегі

2022.01.26 20:03

Антон Тачняк belsat.eu

The post Адвакаты Калеснікавай, Ціханоўскага і Бабарыкі не прайшлі атэстацыю і могуць пазбавіцца ліцэнзіяў appeared first on belsat.eu.


#Беларусь