ААН: ва Украіну вярнулася больш за 8 млн чалавек, якія з’ехалі пасля пачатку вайны

Па дадзеных агенцтва ААН па справах бежанцаў, на канец лістапада колькасць украінскіх бежанцаў, якія з пачаткам вайны выехалі з краіны, а затым вярнуліся ва Украіну, складае 8 125 775 чалавек.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Эвакуацыйны аўтобус з украінскімі ўцекачамі ў Жэшуве, Польшча. 30 сакавіка 2022 года. Фота: Белсат

Агульная колькасць бежанцаў, якія выехалі з Украіны пасля пачатку ваенных дзеянняў, перавысіла 15,8 млн чалавек. Большую частку ўкраінскіх бежанцаў прыняла Польшча. Потым ідуць Чэхія, Балгарыя, Славакія, Румынія, Венгрыя.

За ўвесь час вайны Польшча паведаміла аб найбольшай колькасці грамадзян Украіны, якія атрымалі часовую абарону – у агульнай складанасці 2, 357 мільёна чалавек.

У Беларусь, паводле інфармацыі беларускага Памежнага камітэту, у краіну з пачатку вайны прыбыла больш за 68 тысяч грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу – 15 890, транзітам праз Польшчу – 41 749, праз Літву – 8 889, праз Латвію – 1 726. Такім чынам атрымліваецца, па дадзеных беларускага памежнага ведамства, што больш за 51 тысячу з іх прыехалі транзітам праз краіны Еўразвязу.

Пра колькасць людзей, якія змаглі выехаць праз тэрыторыю Расеі, не паведамляецца.

Ваяры

«У акопе ўсё аддаў бы за каву з круасанам!» Гісторыя каліноўца Хмеля

2022.12.04 10:02

Алена Рувіна belsat.eu

The post ААН: ва Украіну вярнулася больш за 8 млн чалавек, якія з’ехалі пасля пачатку вайны appeared first on belsat.eu.


#Беларусь