«Financial Times» назвала асобай года Уладзіміра Зяленскага

Паводле версіі выдання «Financial Times», асобаю 2022 года стаўся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Візіт Уладзіміра Зяленскага ў Херсон 14 лістапада 2022 года. Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

44-гадовы прэзідэнт Украіны «ўвайшоў у гісторыю дзякуючы сваім выбітным лідарскім якасцям і сіле духу». Выданне «Financial Times» прысвяціла артыкул лідару Украіны і назвала яго Асобаю года.

«Зяленскі стаў увасабленнем мужнасці і стойкасці народу Украіны», – піша газета.

Выданне нагадвае, што ў пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны прэзідэнт пастанавіў застацца ў Кіеве. Пры гэтым на ягонай эвакуацыі настойвалі нават ЗША.

«Financial Times» ахарактарызавала Уладзіміра Зяленскага як носьбіта дэмакратыі ў барацьбе з аўтарытарызмам. Поўная супрацьлегласць Зяленскага – прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Апошні імкнецца адрадзіць імперыю і гатовы ахвяраваць жыццямі сотняў тысячаў чалавек.

Hавiны

Еўракамісія ўхваліла дзявяты пакет санкцыяў супраць Расеі. Беларусь яны абмінуць

2022.12.05 08:45

Алена Аляксандрава belsat.eu

The post «Financial Times» назвала асобай года Уладзіміра Зяленскага appeared first on belsat.eu.


#Беларусь