«Я не здаюся, і гэта самае важнае, што я магу тут зрабіць», – гэтыя словы з архіўнага ліста Марыі Калеснікавай апублікавалі ў Telegram-канале Віктара Бабарыкі. Палітзняволеная цяпер у шпіталі пасля аперацыі.
Telegram-канал Віктара Бабарыкі апублікаваў словы з архіўнага ліста Марыі Калеснікавай. Яна аднойчы напісала: «Я не здаюся, і гэта самае важнае, што я магу тут зрабіць».
Актывістка беларускай апазіцыі цяпер у гомельскай больніцы. Марыі зрабілі аперацыю 28 лістапада. Паведамлялі, што ў яе прабадная язва. З калоніі ў шпіталь палітзняволеную прывезлі ў цяжкім стане.
Планавалася, што сёння, 5 снежня, Калеснікаву выпішуць. Турэмны доктар запэўніваў, што ёй забяспечаць належныя ўмовы.
У шпіталі Марыю ахоўваюць тры міліцыянты, адзін узброены аўтаматам.
Калеснікава адбывае 11-гадовы тэрмін паводле абвінавачання ў «змове з мэтаю захапіць уладу», «закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». Вырак вынес суддзя Менскага абласнога суда Сяргей Епіхаў.
Сяргей Крот belsat.eu
The post «Я не здаюся». Паплечнікі Марыі Калеснікавай нагадалі ейны прынцып appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!