«Я не здаюся». Марыя Калеснікава перадала вестку са шпіталю

«Я не здаюся, і гэта самае важнае, што я магу тут зрабіць», – гэтыя словы Марыі Калеснікавай апублікавалі ў Telegram-канале Віктара Бабарыкі. Палітзняволеная зараз у шпіталі пасля аперацыі.

Марыя Калеснікава ў Лідзе. 31 ліпеня 2021 года. Фота: Белсат

Палітзняволеная Марыя Калеснікава перадала вестку з шпіталя. Ейныя словы перадаў Telegram-канал Віктара Бабарыкі.

«Я не здаюся, і гэта самае важнае, што я магу тут зрабіць», – сказала Калеснікава.

Актывістка беларускай апазіцыі зараз у гомельскай больніцы. Калеснікавай зрабілі аперацыю 28 лістапада. Паведамлялася, што ў яе прабадная язва. З калоніі ў шпіталь палітзняволеную прывезлі ў цяжкім стане.

Планавалася, што сёння, 5 снежня, Калеснікаву выпішуць. Турэмны доктар запэўніваў, што ёй забяспечаць належныя ўмовы.

У шпіталі Марыю ахоўваюць тры міліцыянты, адзін узброены аўтаматам.

Калеснікава адбывае 11-гадовы тэрмін паводле абвінавачвання ў «змове з мэтай захопу ўлады», «закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». Прыгавор вынес суддзя Менскага абласнога суда Сяргей Епіхаў.

Hавiны

Святлана Ціханоўская выказала падтрыманне Марыі Калеснікавай

2022.12.01 08:50

Сяргей Крот belsat.eu

The post «Я не здаюся». Марыя Калеснікава перадала вестку са шпіталю appeared first on belsat.eu.


#Беларусь