Марыя Калеснікава расказала падрабязнасці сваёй шпіталізацыі і аперацыі. Была рэальная пагроза жыццю. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.
Сталі вядомыя падрабязнасці шпіталізацыі палітзняволенай Марыі Калеснікавай. Паводле паведамлення каманды Віктара Бабарыкі, яе ў шпіталь прывезла хуткая, Марыя прасіла звязацца з бацькам, каб прыняць рашэнне наконт аперацыі. Але дактары растлумачылі ёй: у яе развілося запаленне брушыны, пастанаўляць трэба неадкладна. Марыя дала згоду на аперацыю.
«Ёй зрабілі лапараскапію з невялікім разрэзам. Гаенне адбываецца нармальна, дрэнажу ўжо няма. Паводле дактароў у медсанчастцы ПК, усе неабходныя працэдуры і аналізы робяць», – паведамляюць у тэлеграм-канале.
Цяпер Марыя Калеснікава «мала есць, бо на гэты момант ежа ў калоніі ёй не пасуе». У медычнай санітарнай частцы паабяцалі скарэктаваць харчаванне. Калеснікава «неаднаразова прасіла, каб усе падрабязнасці пра ейны стан і дыягназ паведамілі бацьку. Але, як мы ведаем, гэтага так і не здарылася».
Як паведамлялі раней, у Марыі дыягнаставалі прабадзенне язвы ў больніцы хуткай дапамогі. Каманда тэлеграм-каналу тлумачыць, што гэта была рэальная пагроза жыццю: «Прабадзенне язвы – з’яўленне скразной адтуліны ў сценцы страўніка. Змесціва трапляе ў чэраўную паражніну, развіваецца запаленне брухавіны – перытаніт. Прабадзенне суправаджаецца раптоўным інтэнсіўным («кінжальным») болем у жываце. Перытаніт пагражае жыццю пацыента і патрабуе неадкладнай медычнай дапамогі».
Марыю Калеснікаву шпіталізавалі 28 лістапада. Тады паведамлялі, што ёй зрабілі аперацыю, дыягназ спачатку не называўся.
Калеснікава адбывае 11-гадовы тэрмін паводле абвінавачання ў «змове з мэтаю захапіць уладу», «закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». Вырак вынес суддзя Менскага абласнога суда Сяргей Епіхаў.
Антон Тачняк belsat.eu
The post «У больніцу прывезлі з перытанітам». Марыя Калеснікава расказала падрабязнасці сваёй аперацыі appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!