Аляксандр Лукашэнка пахваліў міністра аховы здароўя за барацьбу з эпідэміяй каронавіруса. Адмысловую нараду ён пачаў з словаў: «За ковід, натуральна, дзякуй», перадае БелТА.
Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду, прысвечаную сітуацыі ў ахове здароўя. Сустрэчу ён пачаў з словаў «За ковід, натуральна, дзякуй».
«Мая падзяка сістэме аховы здароўя і лекарам не за тое, што яны лячылі, а за тое, што, не ведаючы, як лячыць, навучыліся. І сёння мы ўжо можам сказаць, што ніхто так у свеце не справіўся з гэтай праблемай, як гэта было зроблена ў Беларусі», – заявіў палітык.
Ён выказаў упэўненасць, што сістэма аховы здароўя працуе толькі «пад кантролем жорсткім і ціскам».
Колькі людзей памерла ў Беларусі ад ковіду, дакладна невядома. Да інфармацыі, якую падавала міністэрства аховы здароўя, даверу няма. А з 5 ліпеня сёлета ведамства наогул прыпыніла публікацыю звестак пра новыя выпадкі. Штогадовыя дадзеныя пра смяротнасць у Беларусі Белстат не публікуе з 2020 года.
Сяргей Крот belsat.eu
The post «За ковід дзякуй». Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь справілася з эпідэміяй «як ніхто ў свеце» appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!