Латвія 6 снежня вырашыла ануляваць ліцэнзію на трансляцыю расейскага тэлеканалу «Дождь». Гэта абгрунтавалі комплексам парушэнняў, але рашэнне прынялі пасля таго, як 1 снежня вядоўца навінаў сказаў: «Многім мабілізаваным мы дапамаглі, у тым ліку, забеспячэннем і элементарнымі выгодамі на фронце».
Ануляванне ліцэнзіі не азначае ліквідацыю ўсяго каналу, але прынамсі ў Латвіі пасля 8 снежня «Дождь» не зможа працаваць: яго ў Латвіі хочуць заблакаваць нават на Youtube. У роднай для «Дождя» Расеі сайт каналу заблакаваны з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, з большасці расейскіх кабельных і спадарожнікавых сетак яго выкінулі ў 2014 годзе, а ў федэральны тэлеэфір яго ніколі і не пускалі. «Дождь» пераехаў у Латвію не толькі пасля блакавання сайту, а і пасля таго, як супрацоўнікі каналу пачалі атрымліваць пагрозы. А Латвія выдала ліцэнзію каналу пасля таго, як забараніла ў Латвіі распаўсюд 80 іншых тэлеканалаў, зарэгістраваных у Расеі.
Што пра гэта пішуць у Беларусі
Аляксандр Фрыдман, беларускі гісторык і палітычны аглядальнік, яшчэ 3 снежня пісаў, што скандал з каналам «Дождь» паказвае на праблему тых, хто нібыта асуджае вайну, але не хоча адкрыта стаць на бок ахвяры нападу.
«Ник и Майк», папулярны ананімны беларускі Telegram-канал, пазней развіў гэтую думку: шматлікія расейцы не супраць вайны і не супраць імперыялізму, а пазіцыя каналу «Дождь» мусіла б быць максімальна простай: спыненне вайны, дэакупацыя Украіны, міжнародны трыбунал для злачынцаў.
Антон Матолька, аўтар выдання «МотолькоПомоги» і маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн», палічыў, што сітуацыю з каналам можна не абмяркоўваць пасля таго, як «Дождь» пайшоў у латвійскі суд без перакладчыка:
Павел Кірылёнак, беларускі блогер і барсэлонскі экскурсавод, адзначыў, што «Дождь» так і не завёў версію сайта на латышскай мове.
Дзмітры Гурневіч, журналіст «Радыё Свабода», лічыць, што «Дождь» быў не ідэальным медыя, але адным з найбольш эфектыўных інструментаў супрацьдзеяння дэзынфармацыі Крамля.
Андрэй Дынько, галоўны рэдактар часопісу «Наша гісторыя», заклікае глядзець на справу з пазіцыі беларускіх інтарэсаў.
Беларусам важна глядзець на справу Дождя з пазіцыі націнтарэсаў нашых, а не латышскіх. У нашым інтарэсе – моцныя расійскія незалежныя СМІ. А і страта Дождем кабельных даходаў, і неабходнасць перабазавацца не ўзмацняюць Дождь.Таму з гледзішча нашых інтарэсаў прыкра гэта ўсё.
— Andrej.Dynko (@AndrejDynko) December 6, 2022
Севярын Квяткоўскі, беларускі журналіст і пісьменнік, адзначае, што «Дождь» быў далёка не адзіным расейскамоўным выданнем – ёсць і іншыя расейскія, і ўкраінскія расейскамоўныя, і іншыя расейскамоўныя выданні.
Што пішуць расейскія апазіцыянеры
Расейскія апазіцыйныя палітыкі, непраўладныя журналісты і простыя праціўнікі Уладзіміра Пуціна амаль без выключэння абураныя пазбаўленнем «Дождя» ліцэнзіі ў Латвіі.
Сожалею о лишении «Дождя» лицензии на вещание в Латвии. Конфликт между самоидентификацией в качестве российского СМИ и полученным правовым статусом СМИ латвийского оказался слишком глубоким в условиях войны. Печально.
— Ходорковский Михаил (@mich261213) December 6, 2022
Есть Путин, который начал войну. Есть канал «Дождь», который рассказывает правду про Путина и войну. Лишение «Дождя» лицензии помогает Путину, а уж никак не наоборот.
— Кира Ярмыш (@Kira_Yarmysh) December 6, 2022
У меншыні – тыя расейцы, якія не заступаюцца за «Дождь», а выказваюць разуменне латвійскага рашэння.
P.S.
Отшумели в Латвии Дожди, и сказал главред в Тбилиси жди
— Спадар Джыпсінкоў (@gypsynkov) December 6, 2022
Алесь Наваборскі belsat.eu
The post «Дождь» быў імперскім ці ў інтарэсах Беларусі? Што пішуць у сацсетках пра расейскі канал appeared first on belsat.eu.
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!